24 ліпеня 2015 г. – 195 гадоў з дня нараджэння Люцыяна Крашэўскага (1820–1892), мастака, фатографа, удзельніка паўстання 1863–1864 гг.
Люцыян Крашэўскі нарадзіўся 24 ліпеня 1820 года ў сям’і Пружанскага харунжага і земскага суддзі, уладальніка маёнтка Доўгае ў Пружанскім павеце Гродненскай губерніі Яна Крашэўскага і Соф’і Мальскай. У сям’і было пяцёра дзяцей: Юзаф Ігнацы, Люцыян, Каятан, Ганна і Іаанна. Браты Люцыяна аставілі адметны след у гісторыі культуры Польшчы: Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812–1887) – беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст, Каятан Крашэўскі (1827–1896) – польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар.
14 чэрвеня 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (1900–1981), опернага спевака, педагога ў эміграцыі
Міхась Іванавіч Забэйда-Суміцкі нарадзіўся 14 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Шэйпічы (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсці) у беднай сялянскай сям’і. Бацька – Іван Андрэевіч Забэйда з вёскі Несцяровічы, маці – Аляксандра Феліксаўна Суміцкая з вёскі Шэйпічы. Дзяцей у сям’і нарадзілася сямёра, але выжыў толькі Міхась. Калі яму было паўтары гады, бацька памёр.
9 чэрвеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1940) Аркадзя Мікалаевіча Дзенісевіча, паэта, мастака, педагога
Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Вашчынічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыйшлося на вайну, юнацтва – на цяжкія, галодныя пасляваенныя гады.
2015 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Ігната Рыгоравіча Кулакоўскага (1800–1870), беларускага дзяржаўнага дзеяча, асветніка, педагога, перакладчыка
гнат Рыгоравіч Кулакоўскі нарадзіўся ў 1800 годзе ў сям’і незаможнага шляхціца Рыгора Кулакоўскага, якому належаў маёнтак у вёсцы Янаўшчызна Пружанскага павета (цяпер хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).
5 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Уладзіміра Рыгоравіча Чэрніка, паэта, педагога
Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Вялічкавічы Кобрынскага павета (цяпер Аніскавіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.
17 студзеня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Канстанцінавіча Лукшы (1930–2011), доктара тэхнічных навук, вучонага ў галіне мостабудавання, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, прафесара
Леанід Канстанцінавіч Лукша нарадзіўся 17 студзеня 1930 года ў вёсцы Хвалава Пружанскага павета (цяпер Сухопальскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька ваяваў у Першую сусветную вайну на тэрыторыі Румыніі, быў паранены і накіраваны на лячэнне ў г. Наварасійск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай – данской казачкай, прывёз яе на сваю родную Пружаншчыну. У сям’і Лукшаў нарадзіліся два сыны і тры дачкі, з іх Леанід быў малодшым.
27 жніўня 2014 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Піліпавіча Пацярухі (1904–1982), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
Сцяпан Піліпавіч Пацяруха нарадзіўся 27 жніўня 1904 года ў в. Калядзічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства зведаў цяжкую сялянскую працу. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў эвакуацыі, Пацярухі аселі ў Самарскай губерні. На радзіму вярнуліся ў 1920 годзе.
18 жніўня 2014 года – 115 гадоў з дня нараджэння Мірона Емяльянавіча Крыштафовіча (1899–1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч нарадзіўся 18 жніўня 1899 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Піняны Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). З чатырнаццаці гадоў Мірон пачаў свой працоўны шлях, батрачыў.
У 1923 годзе Мірон Крыштафовіч уступіў у КПЗБ і становіцца сакратаром Хараўскога падпольнага падрайкома. У 1925–1929 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць Мірон Крыштафовіч быў зняволены ў турму. Пасля выхаду з турмы знаходзіўся на падпольнай рабоце. У сакавіку 1932 года быў накіраваны на вучобу ў Маскву. У лютым 1935 года Мірон Емельянавіч скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду, вярнуўся ў Заходнюю Беларусь на нелегальную партыйную работу. Мірон Емяльянавіч займае розныя пасады: сакратар Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ, інструктар ЦК КПЗБ.
9 ліпеня 2014 года – 70 гадоў з дня нараджэння (1944) Ніны Канстанцінаўны Залеўскай, балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)
Ніна Канстанцінаўна Залеўская нарадзілася 9 ліпеня 1944 года ў вёсцы Смаляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
20 мая 2014 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1934) Надзеі Сяргееўны Жаўрыд, вучонага-матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)
Надзея Сяргееўна Жаўрыд (па мужу Скобля) нарадзілася 20 мая 1934 года ў вёсцы Дабучын Пружанскага павета (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці).